Ду́шкава () — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 48 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 41 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па шашы Ракаў — Волма, якая праходзіць праз вёску.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на ўсходзе цячэ рака Выганічанка (левы прыток Іслачы) і мяжуе з лесамЛіст карты N-35-79. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова пераважна драўляная. Вытворчы сектар — на паўночна-заходняй ускраіне.

Гісторыя Вядома ў ВКЛ з 18 ст. У 1749 г. — вёска, б двароў, 13 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І. Тушынскага.

З 1793 года — у Расійскай імперыі. У 1800 г. згадваецца драўляны гаспадарскі дом, карчма, млын, вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць лоўчага К. Рыльскага. Затым ёй валодаў К. Мараўскі. Ён быў швагерам К. Радзівіла, прывёз у Душкава радзівілаўскія калекцыі і архівы, якія потым разышліся па ўсяму свету. Музей, які стварыў К. Мараўскі, быў адным з лепшых у Беларусі. У 1858 г. — 76 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка А. Рэмпеля. У 1891 г. заснаваны бровар, на якім у 1914 г. працавалі 5 рабочых і быў усталяваны паравы рухавік. Паводле перапісу 1897 г. — 48 двароў, 295 жыхароў і побач маёнтак Э. Булгака, 85 жыхароў, вінакурня, вадзяны млын, карчма (1 двор, 4 жыхары), у Ракаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. — 53 двары, 480 жыхароў, у маёнтку 66 жыхароў.

З 1921 года пад уладай Польшчы, вёска (57 двароў, 348 жыхароў) і фальварак (4 двары, 82 жыхары).

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — у Выганічанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года — у Маладзечанскай вобласці. У 1944 г. арганізаваны калгас імя Чырвонай Арміі, які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года — у Ракаўскім сельсавеце. У 1959 г. — 321 жыхар, у двары 167 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года — у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года землі ў складзе саўгаса «Праца» (цэнтр — в. Выганічы). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, клуб, бібліятэка з фондам 7,5 тысяч кніг, магазін.

Інфраструктура Дзейнічае магазін (2009).

Насельніцтва 1800 год — 96 жыхароў, 19 двароў. 1999 год — 150 жыхароў, 88 двароў. 2008 год — 89 жыхароў, 55 гаспадарак. 2019 год — 40 чалавек.

Славутасці

Сядзіба Булгакаў: альтана, бровар, дом эканома, лядоўня, парк, гаспадарчыя пабудовы. Капліцы XIX стагоддзя на могілках. Капліца Святога Мікалая (1803). Помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Капліца-пахавальня Караля Мараўскага. Пабудавана з цэглы, помнік архітэктуры ампіру. Капліца-пахавальня. Узведзена з цэглы, помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пірамідальная капліца. Узведзена ў XIX стагоддзі з цэглы, вырашана 4-граннай усечанай пірамідай, узнесенай на кубападобны п’едэстал. Капліца з цэглы. Узведзена ў XIX стагоддзі, помнік народнага дойлідства, вырашана 4-граннай тумбай з шатровым верхам, франтальная грань крапавана прамавугольнай нішай для абраза.

Страчаная спадчына Сядзібны дом, свіран.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна