Дварэ́ц (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 36 км на ўсход ад Валожына, 16 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 45 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, вытворчы сектар — на паўночнай ускраіне.

Гісторыя Вядомы ў ВКЛ з XVIII ст. У 1758 г. вёска, 3 двары, шляхецкая ўласнасць.

З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1799 г. задваецца як уласнасць І. Храптовіча. Паводле перапісу 1897 г. маёнтак у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 28.5.1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоная гвардыя» з цэнтрам у в. Кудзеўцы. У 1959 г. хутар у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, машынны двор, піларама, ферма буйной рагатай жывёлы, Дом культуры, бібліятэка з фондам больш за 11,4 тыс. кніг, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 2 спартыўныя пляцоўкі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1799 год — 15 жыхароў, 2 двары. 1897 год — 19 жыхароў. 1921 год — 30 жыхароў, 2 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 16 жыхароў, 2 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1959 год — 20 жыхароў. 1994 год — 188 жыхароў, 54 двары. 2008 год — 155 жыхароў, 54 гаспадаркі.

Інфраструктура У вёсцы размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая (2009).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна