Васіль Васілевіч Пашке́віч (, в. Сямёнавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні — ) — расійскі і савецкі вучоны ў галіне пладаводства. Доктар біялагічных і сельскагаспадарчых навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934). Акадэмік УАСГНІЛ (1935).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Васіля Пашкевіча. Потым бацька служыў у Гаруцішках, дзе і прайшло дзяцінства Васіля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. Паступіў на аддзяленне прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбугскага ўніверсітэта, які скончыў у 1882 годзе. Атрымаў адукацыю па біялагічнай спецыяльнасці, ужо студэнтам збіраў матэрыял беларускай флоры, магістарская дысертацыя «Очерк флоры цветковых растений Минской губернии» была адной з першых падобных навуковых прац датычна гэтай тэрыторыі. Потым таксама не губляў цікаўнасці да мясцовай флоры, зрабіў значны ўклад у яе навуковае апісанне. У 1880-я гады стажыраваўся ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі, быў галоўным садоўнікам імператарскіх паркаў — спачатку працягам некалькіх гадоў кіраваў развіццём дэндрапарку «Сафіеўка» ва Умані Кіеўскай губерніИмя на карте города Узды // Сайт ДУА «Узденская раённая гімназія», потым у Санкт-Пецярбургу. З 1894 года працаваў у Дэпартаменце земляробства Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей. Калі стала пытанне, дзе атрымаць участак для жыцця і навуковай дзейнасці, В. В. Пашкевіч выбраў Гаруцішкі. Сядзіба пабудавана ў 1894 годзе за 200 м ад царквы, дзе служыў бацька. В. В. Пашкевіч лічыў яе «навуковай станцыяй», але мела і алею, абсаджаны сядзібны двор, да цяперашняга часу захавалася фрагментарна.
З 1922 года прафесар Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова працаваў у Сельскагаспадарчым камітэце (пазней пераўтвораным ва Усесаюзны інстытут прыкладной батанікі і новых культур і ў 1930 годзе ва Усесаюзны інстытут раслінаводства).
Навуковая дзейнасць В. В. Пашкевіч займаўся вывучэннем сартоў, даследаваннямі біялогіі цвіцення і пладанашэння пладовых культур. У 1926—1931 гг. пад яго кіраўніцтвам была сабрана і сістэмізавана вялікая колькасць мясцовых сартоў пладовых культур на тэрыторыі Беларусі. Сярод апублікаванага: Орех лесной и его культура. — М., 1894; Культура лекарственных растений. — СПб., 1894; Плодоводство и огородничество в Минской губернии. Общая помология или учение о сортах плодовых деревьев. — Л.; М., 1930. Избранные сочинения по плодоводству. — М., 1959. і інш.
Літаратура
Спасылкі
Имя на карте города Узды // Сайт ДУА «Узденская раённая гімназія» Витковский, В. Л. Василий Васильевич Пашкевич / В. Л. Витковский // Соратники Николая Ивановича Вавилова : исследователи генофонда растений = Nikolay Ivanovich Vavilov’s associates : researchers of plant gene pool / Всерос. научно-исслед. ин-т растениеводства им. Н. И. Вавилова; редкол.: В. А. Драгавцев (отв. ред.) [и др.]. — СПб. : ВИР, 1994. — С. 426—433 : фот. — Библиогр.: с. 433. // Научная сельскохозяйственная библиотека // Федеральный исследовательский центр Всероссийский институт генетических ресурсов растений имени Н. И. Вавилова Тетерев, Ф. К. Список важнейших трудов акад. В. В. Пашкевича / Ф. К. Тетерев (канд. биол. наук) // Вестн. социалистического растениеводства / ВАСХНИЛ, Ин-т растениеводства. — М. ; Л. : Сельхозгиз, Ленингр. отд-ние, 1940. — № 1. — С. 17—19.
Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Расіі Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ