Ру́шчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Ру́шчыца, ж. (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя У 1800 годзе вёска маёнтка Старынкі, уласнасць Людвігі Багдановіч і яе дзяцей; У 1829 годзе вёска ўласнасць Вікенція Багдановіча.
У 1921 годзе фальварак Вялікія Рушчыцы ў Ільянскай вясковай гміне.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 10 двароў, 68 жыхароў. 1921 год — 3 двары, 26 жыхароў у фальварку Вялікія РушчыцыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 5 двароў, 41 жыхар у фальварку Вялікія Рушчыцы; 1 двор, 13 жыхароў у засценку Малыя РушчыцыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 2003 год — 7 двароў, 8 жыхароў.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна