Рэ́чкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Гісторыя У канцы XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць графа Л. Агінскага.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў складзе маёнтка Мільча М. Тышкевіча, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. вёска ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Мільчанскім сельсавее, створаны калгас імя Леніна.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі.
З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай абласцях. У лістападзе 1949 г. новаўтвораны калгас імя Леніна. З 25 снежня 1962 г. ў Вілейскім раёне, з 17 сакавіка 1977 г. ў Даўгінаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. Землі ў складзе калгаса «Барацьбіт».
Насельніцтва 1800 год — 45 жыхароў, 6 двароў. 1897 год — 130 жыхароў, 22 двары. 1921 год — 138 жыхароў, 25 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 145 жыхароў, 28 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 130 жыхароў. 1988 год — 40 жыхароў, 21 двор. 2003 год — 25 жыхароў, 12 гаспадарак. 2008 год — 13 жыхароў, 8 гаспадарак. 2009 год — 14 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна