Дварэ́ц (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 83 км ад Мінска.

Гісторыя У 1715 годзе згадваецца як фальварак ў складзе маёнтка Ілля ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 591. У 1726 годзе фальварак у маёнтку Ілья, уласнасць М. Савіцкага, потым ільянскага касцёла.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, двор і вёска, уласнасць ільянскай каталіцкай плябаніі. У 1897 годзе вёска ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы ў Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 12 мая 1949 года створаны калгас «Чырвоны Дварэц». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Станам на 1988 год у складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.

Насельніцтва 1800 год — 38 жыхароў, 6 двароў. 1866 год — 66 жыхароў, 6 двароў.http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/237 1897 год — 151 жыхар, 19 двароў. 1921 год — 136 жыхароў, 21 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 133 жыхары, 27 двароў.Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58 1960 год — 166 жыхароў. 1988 год — 159 жыхароў, 64 двары. 2008 год — 85 жыхароў, 36 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна