Баравы́я (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 142 км ад Мінска, каля аўтадарогі Міхнічы—Сліпкі.
Гісторыя У 1800 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Козела.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КрывічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 г. створаны калгас «Новая праца». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».
Насельніцтва 1800 год — 14 жыхароў, 2 двары. 1921 год — 45 жыхароў, 8 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 59 жыхароў, 7 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1988 год — 55 жыхароў, 30 двароў. 2008 год — 7 жыхароў, 5 гаспадарак. 2019 год — 6 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна