Людвіно́ва. Сустракаецца таксама варыянт Людзвіно́ва, Лідвіно́ва, Зверасаўга́с (, ) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета, яго цэнтр з 2013 годаРешение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176 О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново .

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, 18 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска. Стаіць на правым беразе Сэрвачы (прытоку Віліі).

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Людвінова вытворная ад прозвішча ЛюдвіноўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 216..

На думку А. Рогалева, тапонім Людвінова пры ўзнікненні меў значэнне «пасяленне Людвіна». Антрапонім Людвін, па ўсёй верагоднасці, з’яўляецца мясцовым варыянтам асабістага імені ЛюдвігА. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 188..

Ёсць літоўскае прозвішча LiudvinaitisLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 98.. Liud-vinas — старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя, яго першая аснова Liud- таксама ў двухасноўных імёнах Liud-gardas, Ža-liudas.Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 108.

Гісторыя

У 1794 годзе вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтка Ілья Міхала Агінскага.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 годзе старожка ў Даўгінаўскай воласці; у пачатку XX ст. мела З дзесяціны зямлі.

У лютым—снежні 1918 годзе акупіравана германскімі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў — польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у 1923 годзе згадваецца фальварак у Касцяневіцкай гміне Вілейскага павета, у 1938 годзе маёнтак таго ж павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

У 1928 годзе гаспадар маёнтка Вінцэнт Козел-Паклеўскі заснаваў тут зверагадоўчую ферму «Сэрвач» для вытворчасці футра.

З 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. У 1940 годзе на базе былога маёнтка створаны зверасаўгас «Сэрвач», дзе вырошчвалі чорных лісіц.

З канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1945 годзе саўгас «Сэрвач» перайменаваны ў «Беларускі». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

У 1972 годзе працавалі лесапільня, млын, меліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, ФАП, дзіцячы сад, швейнае атэлье. У 1988 годзе дзейнічалі клуб, сярэдняя школа, музей, лесапільня, млын, бібліятэка, дзіцячы сад, швейнае атэлье, сталовая, 4 магазіны, аддзяленне сувязі. У наступны час за сродкі зверагаспадаркі ўзведзена каля 150 кватэр, таксама прынялі перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны і краін Балтыі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Касцяневічы ў аграгарадок Людвінова.

Насельніцтва 1866 год — 9 жыхароў, 1 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 14 жыхароў, 2 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 308 жыхароў. 1972 год — 587 жыхароў, 173 двары. 1988 год — 694 жыхары, 262 двары. 1999 год — 966 чал. 2008 год — 845 жыхароў, 336 гаспадарак. 2009 год — 832 чал. 2019 год — 735 чал.

Інфраструктура У 2009 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, дзіцячы сад, філіял Даўгінаўскай музычнай школы, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, Дом культуры, З магазіны, 2 комплексныя прыёмныя пункты, аддзяленне «Беларусбанка».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна