Кульшыно́ (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі на месцы аграгарадка Любань (Вілейскі раён) знаходзілася вёска Юхавічы. У 1807 годзе шмат лесу і зямлю навакол набыў Ян Любанскі. Тут ён вырашыў пабудаваць маёнтак, для гэтага пан рассяліў Юхавічы, выкупіў ва ўладальнікаў зямлю ці прапаноўваў наўзамен сваю ў большым памеры, далей ад будучага маёнтка. Так неўзабаве з’явіліся невялікія вёскі, у тым ліку і Кульшыно. У 1866 годзе вёска ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..
З 1939 года ў БССР.
Насельніцтва
1866 год — 93 жыхары, 10 двароў 1921 год — 189 жыхароў, 36 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 204 жыхары, 39 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
Вядомыя асобы Леанід Іванавіч Бурак (1930—1996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі БеларусьБурак, Леанід Іванавіч (доктар філалагічных навук ; 1930—1996) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна