Ра́бунь. Сустракаецца таксама варыянт Ра́бань (з Ра́бані, за Ра́баняй, за Рабо́нню) (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсаветаРабунь — вёска за дамбай // Рэгіянальная газета

Геаграфія Знаходзіцца за 16 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка і чыгуначнай станцыі Вілейка, за 119 км ад Мінска, каля паўночнага берага Вілейскага вадасховішча і аўтамабільнай дарогі . Каля ўсходняй ускраіны вёскі ў Вілейскае вадасховішча ўпадае рака Орпа.

Гісторыя Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Насельніцтва 1866 год — 482 жыхары, 50 двароў. 1931 год — 759 жыхароў, 143 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 2001 год — 385 жыхароў, 192 двары.

Помнікі гісторыі і культуры

Свята-Успенская царква, 1862 г. Капліца (пачатак XX стагоддзя). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Наталія Пятроўна Жыбуль — палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання

У вёсцы пахаваны паэт Віталь Гарановіч (1952—2012) — беларускі, педагог.

Літаратура

Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна