Наваса́ды (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дзямідавіцкага сельсавета.

Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Вертнікаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..

Насельніцтва

Вядомыя асобы Васіль Фёдаравіч Мачульскі (1893—1973) — беларускі літаратуразнавец. Анатоль Іванавіч Гармаза (нар. 1955) — беларускі мастак.

Славутасці Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — XIII стагоддзе н.э.) , 0,4—0,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Слаўка Курганныя могільнікі (XI—XIII стагоддзі) , за 0,7 км на поўнач ад вёскі, справа ад дарогі на в. Крыштафова; 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі, урочышча Кернаж.

Крыніцы

Катэгорыя:Дзямідавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна