Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўню мора знаходзіцца той або іншы аб’ект.

Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.

Самы высокі пункт сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.

Самы нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўню мора.

У Беларусі самы нізкі пункт знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самы высокі — гара Дзяржынская ці Святая (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша.

Гл. таксама Адносная вышыня Балтыйская сістэма вышынь

Літаратура

Абсолютная высота, альтитуда // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізічная геаграфія Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія Катэгорыя:Геадэзія