Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.
Апісанне Барацінкі мелі на авэрсе галаву караля Яна Казіміра ў лаўровым вянку, надпіс .IOAN. — CAS. REX вакол галавы падзеленыя літарамі T.L.B (ініцыялы Баратыні). Рэвэрс польскіх манет выяўляе польскага арла са шчытом гербу Ваза на грудзях. Вакол надпіс SOLID.REGN — POLON і год. Рэвэрс літоўскіх манет ішоў з выявай герба Пагоні.
Годы і месцы выпуску +ГодМесцаапісанне1660Уяздоўнадпіс TLB пад галавой1660-1661У кнізе В. Н. Рабцэвіча «Пра што расказваюць манеты» распавядаецца пра тое што першы «тыраж» манет таксама рабілі ў Кракаве, аднак не назыаеца год.Кракаў1661Уяздоўнадпіс TLBВільня1663АліваGFH / пад Пагоняй Сноп (герб Вазаў)Венява1664Вільнянадпіс TLB1665ВільняБрэстКоўнаGFHАліваGFHУяздоўTLB1666УяздоўTLBАліваGFH / пад Пагоняй Сноп і ВеняваВільняБрэстМальбаркКоўнаGZH / галава аленя1667УяздоўTLBБрэстнадпіс TLB1668ВільняБрэст
Кошт Афіцыйна кошт медных шэлегаў быў роўны кошту срэбных шэлегаў, ці 1/3 гроша, альбо 1/90 злотага. Аднак па сутнасці нават новы медны шэлег ніяк не мог каштаваць траціну гроша. Сапраўдны яго кошт быў прыкладна разы ў 4-5 менш.
Колькасць манет Першапачаткова планавалася вырабіць каля 180 000 000 адзінак манет каб заплаціць войску, аднак у выніку вырабілі каля 1-1,8 млрд манет. Да тагож медныя шэлягі вельмі часта падраблялі (прычым некаторыя падробкі былі якаснее арыгіналаў).
Цяперашні кошт З-за вялікай колькасці і дрэннай якасці матэрыялу манет, цяперашні кошт барацінкаў сярод нумізматаў рэдка перавышае 1 долар ЗША. Аднак за адзінкі з добрым станам цэны могуць быць значна вышэй.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сярэдневяковыя манеты Катэгорыя:Манеты Вялікага Княства Літоўскага