Пётр Міха́йлавіч Сяма́шка (нар. , в. Судабоўка, Мінскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1949 годзе ў в. Судабоўка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1972 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
З 1986 па 1995 гады займаў розныя пасады ў «Мінскзелянбудзе».
З 1995 па 2002 гады быў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 2002 года — кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінск.
З 6 жніўня 2004 года — міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 386 «Аб прызначэнні П. М. Сямашкі Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
4 снежня 2009 вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі (у сувязі з выхадам у адстаўку) «Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб вызваленні шэрагу службовых асоб» .
Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Старонка на праекце «Прэс-дасье»
Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска