Батальны жанр (ад — бітва) — жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця. Галоўнае месца ў батальным жанры займаюць сцэны сухапутных, бітваў і ваенных паходаў. Мастак імкнецца захаваць асабліва важны або характэрны момант бітвы, паказаць героіку вайны, а часта і раскрыць гістарычны сэнс ваенных падзей, сюжэты могуць быць пабудаваны на гістарычных, дакументальна пацверджаных фактах, што збліжае батальны жанр з гістарычным. Сюжэты таксама могуць быць узяты з фальклорнага матэрыялу (легенды, паданні, прытчы і г. д.). Сцэны ваеннага побыту (у паходах, казармах, лагерах) часцяком звязваюць батальны жанр з бытавым.

Значная роля ў батальным жанры адводзіцца пейзажу. У працэсе развіцця ў станковых формах жывапісу i графікі батальны жанр наблізіўся да алегорыі, прытчы, набыў акцэнтаваны філасофскі падтэкст. Ен значна змяніўся, захаваўшы першапачатковую паэтыку і стылістыку ў панараме і дыяраме.

Гісторыя жанру

thumb|250px|Старажытнарымская мазаіка «», на якой адлюстравана сцэна з Аляксандрам Македонскім і персідскім царом Дарыем III. Пампеі, каля 100 да н.э. Батальныя сюжэты вядомыя з глыбокай старажытнасці: сцэны перамог над ворагам, алегарычныя і сімвалічныя вобразы ў рэльефах, размалёўках і дробнай пластыцы Старажытнага Егіпта, Двухрэчча, Ірана; у расфарбоўцы вазаў, скульптурных кампазіцыях франтонаў храмаў, кампазіцыях рэльефаў і жывапісе Старажытнай Грэцыі; у эліністычным мастацтве (рэльефы ); рэльефах і карцінах з адлюстраваннем бітваў і трыумфаў Старажытнага Рыма; у мастацтве скіфаў, старажытных цывілізацый Амерыкі. У сярэднявеччы батальна-гістарычныя сюжэты пашыраны ў еўрапейскай і ўсходней кніжнай мініяцюры, у абразах (найбольш выразна пасля 15 стагоддзя), дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, рэльефах Кітая і Камбоджы, індыйскіх размалёўках, японскім жывапісе. thumb||250px|злева|Паала Учэла. , каля 1438—1440

Да эпохі Адраджэння ў Італіі ставяцца першыя досведы рэалістычнага малюнка бітваў. Паступова на змену афіцыйным баталіям прыходзяць выявы рэальных ваенных эпізодаў. У гэты час мемарыяльныя кампазіцыі ў гонар ваенных перамог стваралі Джота, Паала Учэла, П’ера дэла Франчэска, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тыцыян, Я. Тынтарэта.

У 17 стагоддзі значную ролю ў станаўленні батальнага жанру адыгралі творы Д. Веласкеса, П. П. Рубенса, графіка Ж. Кало. У гэты час сфарміраваліся асноўныя тыпы кампазіцыйнай будовы твораў батальнага жанру: умоўна-алегарычная кампазіцыя з выявай палкаводца на фоне бітвы (Ш. Лебрэн, Францыя), невялікая батальная карціна з эфектнай дакументальна-хранікальнай выявай кавалерыйскага бою ці эпізодамі ваеннага побыту (, Італія; , Галандыя), сцэны марскіх баёў (В. ван дэ Велдэ, Галандыя). У 18 стагоддзі пашыраны ў мастацтве Францыі (А. Вато), Расіі (, А. Зубаў, ), Амерыкі (, Дж. С. Коплі, Дж. Трамбал).

У 19 стагоддзі ў батальным жанры працавалі , , , А. Вернэ (Францыя), А. Адам (Германія), Ф. Гоя (Іспанія), , Я. Матэйка, А. Арлоўскі (Польшча), (Бельгія), М. Алеш, (Чэхія), , , (Расія). 3 канца 19 стагоддзя ў батальным жанры ўсё большая ўвага адцаецца адлюстраванню складаных псіхалагічных і філасофскіх праблем: творы А. Менцэля (Германія), (Італія), (ЗША), (Польшча), Н. Грыгарэску (Румынія), (Балгарыя), , (Францыя), І. Айвазоўскага, А. Багалюбава, В. Паленава, В. Верашчагіна, , В. Сурыкава (Расія).

У 20 стагоддзі, насычаным войнамі і рэвалюцыямі, карэнныя змены адбываюцца і ў батальным жанры: пашыраюцца яго межы і тэматычны дыяпазон, узмацняецца гісторыка-філасофскі падтэкст. У батальным жанры працуюць О. Дзікс і К. Кольвіц (Германія), Ф. Мазерэль (Бельгія), і (Францыя), Ф. Ходлер (Швейцарыя), , І. Мештравіч (Харватыя), (Сербія), Ф. Брэнгвін (Англія), О. Какошка (Аўстрыя), Р. Гутуза (Італія), , (Японія), К. Пятроў-Водкін, , , (Расія).

У беларускім мастацтве

У беларускім мастацтве батальныя кампазіцыі вядомыя ў творах дробнай пластыкі (пач. 12 стагоддзя), мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу (15 ст.), абразках (15—16 ст.), стылізаваных выявах беларускіх воінаў на кафлі 16 ст., гравюрах Ф. Скарыны, М. Цюнта (16 ст.), Л. Хршчановіча, Г. Келера, , ілюстрацыях М. Вашчанкі (17 ст.), манументальным жывапісе 17—18 стагоддзяў.

У жывапісе найбольш ранні з вядомых твораў батальнага жанра — «Бітва пад Оршай» (каля 1515), блізкі па стылістыцы да твораў еўрапейскага Адраджэння (дакладнасць у паказе адзення, панарамы бітвы, тыпажу). У 17 стагоддзі серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Я. Радзівіла стварыў А. ван Вестэрфельд. Батальныя сцэны адлюстраваны на шпалерах Карэліцкай мануфактуры (18 ст.). У 19 ст. батальныя кампазіцыі ў жывапісе стваралі В. Ваньковіч, Ф. Смуглевіч, Я. Сухадольскі, В. Дмахоўскі, у графіцы — М. Кулеша, К. Кукевіч, Я. Дамель, М. Э. Андрыёлі, Ю. Фалат, А. Гротгер.

У жывапісе, графіцы і скульптуры 1-й трэці 20 стагоддзя да батальнага жанру звярталіся В. Волкаў, Я. Зайцаў, П. Гаўрыленка, М. Манасзон, І. Гембіцкі, А. Жораў. Вобразы і падзеі нацыянальнай гісторыі адлюстраваны ў творах М. Філіповіча, П. Сергіевіча. Героіка-рамантычны апавядальны характар уласцівы кампазіцыям у жывапісе, графіцы і скульптуры 1940 — пачатку 1960-х г. (творы І. Ахрэмчыка, Г. Бржазоўскага, М. Гуціева, І. Давідовіча, Я. Зайцава, С. Раманава, У. Сухаверхава, У. Хрусталёва, Я. Ціхановіча, А. Шыбнёва; скульптуры З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава).

Пошукі новых стылістычных рашэнняў у 1970-я г. вылучаюць творы батальнага жанру М. Савіцкага, В. Грамыкі, Г. Вашчанкі, А. Анікейчыка. У 1980-я г. — пачатку 1990-х гадоў у батальным жанры павялічваецца колькасць сімволіка-алегарычных элементаў, прытчавых вобразаў (жывапіс Б. Аракчэева, Ф. Бараноўскага, І. Белановіча, М. Глушко, А. Марачкіна, У. Мінейкі, П. Свентахоўскага, І. Стасевіча, І. Ціханава, Г. Ціхановіча, М. Якуніна; графіка Л. Асецкага, У. Басалыгі, С. Геруса, А. Дзямарына, А. Кашкурэвіча, Я. Куліка, М. Купавы, А. Паслядовіч, М. Селешчука; скульптурныя кампазіцыі , А. Заспіцкага, А. Курачкіна, В. Палійчука; манументальны жывапіс Л. Асядоўскага, У. Крываблоцкага, М. Савіцкага).

Літаратура

Гісторыя Беларускага мастацтва: у 6 т. / [Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэдкалегія: С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар) і інш.]. - Мінск: Навука і тэхніка, 1987―1994. Дробов Л. Н. Живопись Советской Белоруссии. 1917—1975. — Мн.,Высшая школа, 1979. С. 304

Спасылкі Батальны жанр: Мастацтва і мастакі

Катэгорыя:Жанры жывапісу Катэгорыя:Жанры ў мастацтве Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва