Сухо́ўчыцы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў працавалі ветраны млын і кузня.
Насельніцтва 1886 год — 32 двары, 265 жыхароў 1917 год — 54 двары, 299 жыхароў 1997 год — 33 двары, 63 жыхары
Вядомыя асобы Сяргей Нічыпаравіч Бусел (1901 — пасля 1939) — беларускі грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна