Даменіко́ва (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Вызнянскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 17 двароў, 57 жыхароў 1997 год — 47 двароў, 113 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна