Астраво́к (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1925 годзе працавала школа 1-й ступені. Да 5 сакавіка 1939 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 5 марта 1939 г. О разукрупнении Грозовского сельсовета, Гресского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., да 16 ліпеня 1954 года — у склад Гарнастайлаўскага сельсавета, да 24 мая 1960 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 74 двары, 523 жыхары 1997 год — 48 двароў, 85 жыхароў

Памятныя мясціны Магіла партызана, які загінуў у 1943 годзе. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Курганны могільнік у выглядзе 10 насыпаў, які знаходзіцца за 800 метраў на поўдзень ад вёскі. Абследаваны Міхаілам Фёдаравічам Гурынам у 1979 годзе.

Вядомыя асобы Вольга Мікалаеўна Ляўко — доктар гістарычных навук, прафесар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна