Аляксандр Дзмітрыевіч Балашоў (13 (24) ліпеня 1770, Масква — 8 (20) мая 1837, Кранштат) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1809). У 1804—1807 маскоўскі, у 1808—1809 пецярбургскі обер-паліцмайстар, у 1809—1810 пецярбургскі ваенны губернатар. У 1810—1812 і ў 1819 — міністр паліцыі. У 1810 — член Дзяржаўнага Савета.

Пачаў службу ў лейб-гвардыі Ізмайлаўскім палку, але з-за адсутнасці сродкаў перавёўся ў армію; у 1799 годзе быў прызначаны камендантам Омска; у наступным годзе выключаны са службы, але неўзабаве прызначаны рэвельскім ваенным губернатарам. Прабыўшы нядоўга ў адстаўцы, Балашоў быў прызначаны маскоўскім обер-паліцмайстарам, затым генерал-крыгскамісарам, пецярбургскім ваенным губернатарам, сленам Дзяржаўнага Савета і міністрам паліцыі (1810).

Перад Айчыннай вайной 1812 г. ён суправаджаў імператара Аляксандра ў Вільню і даставіў Напалеону пісьмо цара. Існуе легенда, што на пытанне Напалеона: «якая бліжэйшая дарога ў Маскву ?», ён адказаў: «па якой Карл XII ішоў на Палтаву». З 1816 года Балашоў быў «па асобаму даручэнню» у свіце гасудара, а з 1819 года па 1828 год быў генерал-губернатарам Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай губерніяў.

Аляксандр Дзмітрыевіч Катэгорыя:Выпускнікі Пажаскага корпуса Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пэўнасці Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Міністры паліцыі Расійскай імперыі Катэгорыя:Санкт-Пецярбургскія генерал-губернатары Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Расійскай імперыі Катэгорыя:Масоны Расіі Катэгорыя:Ваенная галерэя Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Паліцмайстры Расійскай імперыі