Сунаі́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Ільіч», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын, воўначоска і кузня. Да 16 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1909 год — 75 двароў, каля 400 жыхароў 1997 год — 104 двары, 216 жыхароў
Славутасці
Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава» (сярэдзіна XIX стагоддзя) — : рэшткі сада рэшткі сядзібнага дома рэшткі паркавага павільёна будынкі гаспадарчага двара
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна