Мазалі́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вялешынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва 1917 год — 34 двары, 196 жыхароў 1997 год — 37 двароў, 64 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капыльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна