Ку́дзінавічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.
Назва Імя "Кудзін" і прозвішча "Кудзіновіч" ("Кудинъ Пилиповичъ", "Левонъ, Нестеръ Кудиновичи") згадваюцца пад Кобрынню (в. Залессе) у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 годаРевизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 98-99..
Ёсць украінскае прозвішча "Кудинович"Ю. К. Редько. Довідник українських прізвищ. Київ, 1968. С. 135.. Паводле расійскага даследчыка расійскіх прозвішчаў Ю. Федасюка, расійскае "Кудинов" ад формы імені "Анкудин" (Акиндин) грэчаскага паходжанняЮ. А. Федосюк. Русские фамилии. Популярный этимологический словарь. Москва, 1981.. Іншы даследчык расійскіх прозвішчаў Б. Унбегаун прозвішча "Кудин" вядзе ад "Кудя", якое, паводле яго, уяўляе памяншальную форму таго ж Анкудин / АкиндинБ. Унбегаун. Русские фамилии. Москва, 1989. С. 58..
З іншага боку, ёсць літоўскі тапонім Kudinai. Было балцка-прускае імя KudynR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 49..
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1910 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое ў 1919 годзе стала працаваць як пачатковая школа. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгасы «Гігант» і «Чырвоная мяжа», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і 2 кузні.
Насельніцтва 1909 год — 67 двароў, 419 жыхароў 1997 год — 82 двары, 152 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна