Ро́спы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоныя Роспы», працавалі маслазавод і кузня.
Насельніцтва 1909 год — 17 двароў, 148 жыхароў 1997 год — 27 двароў, 64 жыхары
Вядомыя ўраджэнцы Вячаслаў Сцяпанавіч Пратасевіч (1913—1992) — беларускі народны майстар традыцыйных музычных інструментаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна