Рачке́вічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1904 годзе дзейнічаў вінакурны завод, а ў 1912 годзе — земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Калініна, працавалі ветраны млын і кузня.

Насельніцтва 1909 год — 75 двароў, 451 жыхар 1917 год — 79 двароў, каля 500 жыхароў 1997 год — 65 двароў, 126 жыхароў

Вядомыя ўраджэнцы Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (нар. 1938) — беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі (1996).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна