Эмануэ́ль Адэбаё́р (; нар. , Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Тога (2000—2019). Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.

Клубная кар’ера Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).

Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.

За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.

18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм’ер-лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезона з правам выкупу за 15 млн фунтаў.

25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаўTottenham confirm signing of Emmanuel Adebayor from Manchester City in deal worth £9m. Telegraph. 13 верасня 2015 года кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.

У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»Адебайор перешел в «Кристал Пэлас». by.tribuna.com. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантрактаАдебайор и Шамах покинули «Кристал Пэлас», Одемвинги ушел из «Сток Сити», Демичелис — из «Ман Сити». by.tribuna.com.

Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгода заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»Эммануэль Адебайор подписал контракт с «Истанбул Башакшехир». football.by, які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»Адебайор перешел в «Кайсериспор». by.tribuna.com, аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду.

У лютым 2020 года далучыўся да парагвайскай «Алімпіі»Адебайор перешел в парагвайскую «Олимпию». by.tribuna.com. У чэрвені 2020 года кантракт з клубам быў разарваныАдебайор покинул «Олимпию» из Парагвая из-за коронавируса в стране. by.tribuna.com.

У ліпені 2021 года далучыўся да тагалезскага клуба «Семасі». У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.

Дасягненні Рэал Мадрыд: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Тога Катэгорыя:Ігракі зборнай Тога па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мец Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсерыспор Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК Семасі