Леў Абрамавіч Плоткін (, — , ) — савецкі літаратуразнавец, літаратурны крытык, Доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Біяграфія Скончыў літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Асістэнт, дацэнт кафедры рускай літаратуры Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1934). Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у газеце «Камуна» (адзін час рэдагаваў літаратурны дадатак да яе — «Тыдзень»). Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага жыцця Варонежа. Удзельнічаў у арганізацыі часопіса «Пад'ём» (1931), быў членам яго рэдакцыйнай калегіі і сталым аўтарам.
З 1936 жыў у Ленінградзе. З 1938 г. намеснік дырэктара , у 1949—1971 гг. прафесар кафедры савецкай літаратуры Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар каля 15 кніг, у тым ліку некалькіх кніг пра Д. І. Пісарава, літаратурна-крытычных нарысаў пра В. Панову (1962), Д. Граніна (1975). Пасмяротна выйшаў зборнік артыкулаў «Пісьменнік і эпоха» (Ленінград, 1981).
Спасылкі Плоткин Лев Абрамович // Воронежский гид
Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР