Жыльбер дэ Лануа (; — ) — бургундскі падарожнік і дыпламат, мемуарыст.
Біяграфія Паходзіў са старажытнага французскага роду, аселага ў Фландрыі, якая належала герцагам Бургундыі. З трынаццаці гадоў вёў жыццё «дасканалага» рыцара: удзельнічаў у турнірах, крыжовых паходах, шматлікіх войнах і міжусобіцах: Стагадовай вайне, барацьбе арманьякаў і бургіньёнаў у Францыі, Ланкастэраў і Плантагенетаў у Англіі. Кавалер Ордэна Залатога Руна. Шмат падарожнічаў (Германія, Данія, Іспанія, Сірыя, Егіпет), наведваў Святую Зямлю і іншыя традыцыйныя месцы паломніцтва, выконваў дыпламатычныя даручэнні розных манархаў. Здзейсніў два падарожжы па Усходняй Еўропе, у 1413—1414 і 1421 гадах. Першае адбылося пасля яго ўдзелу ў паходзе прускіх крыжакоў на Польшчу і пралягала праз Ноўгарад і Пскоў, Лівонію і ВКЛ (па маршруце Дынабург — Вільня — Трокі — Коўна — Мемель (Клайпеда)). Сустракаўся з вялікім князем Вітаўтам, яго жонкай Ганнай, дачкой Соф’яй і ўнучкай Ганнай. Пад час другога падарожжа быў адначасова паслом англійскага караля Генрыха V да манархаў Усходняй Еўропы — Ягайлы, Вітаўта, візантыйскага імператара Мануіла II, з утапічнай мэтай стварэння шырокай кааліцыі дзяржаў на чале з Англіяй для крыжовага паходу супраць асманаў. Праехаў праз вялікалітоўскае Падолле, у Камянцы ізноў сустракаўся з Вітаўтам, прысутнічаў пры прыняцці ім пскоўскага і наўгародскага пасольстваў. Атрымаў каштоўныя падарункі, ахоўныя лісты і даручэнні да татарскага хана, стаўленіка Вітаўта. Працягнуў шлях у Канстанцінопаль праз Малдову і Крым. Быў сведкам узвядзення пад кіраўніцтвам падольскага старосты Гедыгольда на процілеглым ад Белгарада беразе Днястра вялікалітоўскага замка, на будоўлі якога былі заняты 12 тысяч чалавек і 4 тысяч вазоў.
Мемурыстыка Лануа звяртаў увагу найперш на ваенна-тапаграфічныя характарыстыкі мясцовасці (стан фартыфікацый, шляхі зносін), але яго дзённікі змяшчаюць шмат іншых каштоўных звестак па гісторыі ВКЛ, у тым ліку этнаграфічнага зместу. Адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і існаванне 12 епархій. Гарлівы католік, папракаў Вітаўта за сувязь з гусітамі, парушэнне посту і іншае, але засведчыў моц і ўплыў дзяржавы, у гегемоніі якой на прасторы ад Ноўгарада да Крыма ён не сумняваўся. Місія Лануа скончыла доўгі перыядам насцярожана-варожага стаўлення да ВКЛ як да дзяржавы «сарацынаў» і садзейнічала распаўсюджванню ведаў пра яе ў Заходняй Еўропе. Так, нямецкі храніст Ульрых Рыхенталь (1420-я гады) спасылаўся на Лануа, калі вызначаў межы Еўропы: «Еўропа — гэта зямля, унутры якой мы знаходзімся, яна прылягае да Белай Русі, да Смаленска, а праз іх — і да сапраўднай Турцыі, да герцагства Літвы, Польшчы, Славоніі, Венгрыі, Маравіі, Чэхіі, Рымскай імперыі».
Крыніцы
Літаратура Voyages et ambassades de messire Guillebert de Lannoy, 1399—1450. — Mons, MDCCCXL (1840). — 140 pр. Gachet E. Examen critique des voyages et ambassades de Guillebert de Lannoy, 1399—1450. — Bruxelles, 1843. — 51 pp. Lelewel J. Gilbert de Lannoy i jego podroze . — Poznan, 1844. — 91 s. Lelewel J. Gilbert de Lannoy i jego podroze // Rozbiory dzieł obejmujacych albo dzieje albo rzeczy polskie roznymi czasy. — Poznan, 1844. — S. 342—431. Gilbert de Lannoy i jego podroze // Materyaly do dziejow polskich. Poznan, 1847. Савельев П. С. Очерк путешествия в прибалтийские страны, Великий Новгород и Псков, совершенного рыцарем Гильбертом де-Ланноа, в 1412—1414 годах // Географические известия. — 1850. — январь, февраль, март. — С. 17—35. Брун Ф. К. Путешествия и посольства господина Гилльбера де Ланнуа // Записки Одесского общества истории и древностей . — Одесса, 1853. — Т. 3. — С. 433—465. Aus den Voyaiges de Guillebert de Lannoy 1412 ff. // Scriptores rerum Prussicarum. — Leipzig, 1866. — T. III. — P. 443—452. Путешествие по Литве в XV веке Жильберта де Лянуа // Вестник Западной России. — 1867. — № 7. — С. 38—47. Емельянов В. Путешествия Гилльбера де-Ланноа в восточные земли Европы в 1413—1414 и 1421 годах // Киевские университетские известия. — 1873. — № 8. — С. 1—46. Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882. Новгород и Псков в начале XV в. (Гильбер де Ланноа) // Хрестоматия по истории СССР: С древнейших времен до конца XV века / Под ред. М. Н. Тихомирова. — М., 1960. — С. 545—549. Литва и Украина в начале XV в. (по Гильберу де Ланноа) // Хрестоматия по истории СССР: С древнейших времен до конца XV века / Под ред. М. Н. Тихомирова. — М., 1960. — С. 661—666. Белы А. Пад крыжом Св. Георгія // Падарожнiк. — 1996. — № 2. Белы А. Лануа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн., 1997. — Т. 4. Лялькоў І. Жыльбер дэ Ланаа: фламандзец у Вялікім Княстве Літоўскім пачатку XV ст. // Беларусь — Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнароднага «круглага стала», Мінск, 18-19 мая 2001 г. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002. — С. 47—52. Великая Русь рыцаря де Ланноа // Родина. — 2003. — № 12. — С. 76—79. Жильбер де Ланнуа // Великий Новгород в иностранных сочинениях XV — нач. XX века / Сост. Г. М. Коваленко. — М., 2005. — С. 25-27. Мартынюк А. Кто подал Жильберу де Ланнуа идею поехать в Новгород, или о важности сопоставления источников // Актуальные проблемы источниковедения. Материалы IV Международной научно-практической конференции. — Витебск, 2017. — С. 149—151.
Спасылкі
Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Постаці Сярэдневякоўя Катэгорыя:Ваенныя Францыі Катэгорыя:Рыцары Катэгорыя:Постаці Стагадовай вайны Катэгорыя:Падарожнікі Сярэднявечча Катэгорыя:Падарожнікі Францыі Катэгорыя:Падарожнікі ў Расію Катэгорыя:Кавалеры ордэна Залатога руна