Старо́жышча (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11., да 28 ліпеня 1966 года — у склад Вялікахальнявіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)..

Гісторыя Вядома з пачатку XVII стагоддзя. У складзе Худаўскай воласці маёнтка Чарэя Аршанскага павета, уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе тут 5 валок зямлі. У 1772 годзе налічвалася 14 двароў, уласнасць пана Салагуба.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі.

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак і фальварак у Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Паводле інвентару 1847 года маёнтак Старожышча належаў панам Рашкоўскім. Да яго адносіліся вёскі Дубраўка, Белыя Баркі, Вялікі і Малы Каменец. Было 53 цяглыя двары, у якіх жыло 448 сялян. Павіннасці складалі 2 мужчынскія (конныя) і 2 жаночыя (пешыя) дні ў тыдзень, а таксама 8 згонаў у год, у якіх павінна было прымаць удзел усё працаздольнае насельніцтва (толькі аднаго чалавека дазвалялася пакінуць для нагляду за ўласнай гаспадаркай). Дзейнічала карчма.

У 1897 годзе фальварак, 1 двор, 11 жыхароў. У 1909 годзе маёнтак, уласнасць пана Багушэўскага.

З 20 жніўня 1924 года — ва Дубоўскім сельсавеце Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года — Аршанскай акругі. Да 1925 года дзейнічала дзіцячая камуна. У 1929 годзе створаны калектыўная гаспадарка «Чырвоны барацьбіт». З 8 ліпеня 1931 года — у Крупскім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Халопеніцкім раёне. З 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. У 1941 годзе ў вёсцы было 32 двары, 135 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 13 мірных жыхароў. На франтах загінулі і прапалі без вестак 20 жыхароў вёскі.

З 1950 года — у складзе калгаса імя Леніна. З 26 жніўня 1959 года — у Вялікахальнявіцкім сельсавеце, у вёсцы 125 жыхароў (1959). З 20 студзеня 1960 года — у Крупскім раёне, з 28 ліпеня 1966 года — у Акцябрскім сельсавеце. З 1968 года — у саўгасе (затым — калгас) «Дубраўка».

У 1998 годзе 8 гаспадарак, 12 жыхароў. З 2003 года — у складзе СПК «Халопенічы». Знаходзіцца ў межах ландшафтнага заказніка «Сялява».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна