Но́выя Дзяні́савічы (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Крупкі, за 152 км ад Мінска, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бобр, каля аўтамабільнай дарогі . Каля вёскі працякае рака Панькоўка (правы прыток ракі Можа)Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г..
Гісторыя Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ухвальскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., у 1964—2009 гадах — цэнтр Дзянісавіцкага сельсавета.
Насельніцтва 2000 год — 445 жыхароў, 190 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Літаратура — С. 374.
Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Ухвальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна