Плаву́чае Га́лае. Сустракаецца таксама варыянт Плаву́шчае Га́лае (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Назва вёскі паходзіць ад распрацовак торфу на Плывучым балоце.
Старая назва Плавушчае Галае ў 2005 годзе зменена на Плавучае Галае.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
У вёсцы размешчана базавая станцыя сотавай сувязі на мачце вышынёй 70 метраў.
На тэрыторыі вёскі размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт «Беражок» Беларускай чыгункі. Таксама побач вёскі траса М1 Брэст — Масква.
Спасылкі
Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна