Юльяно́ва (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 33 кіламетры на поўнач ад Лагойска, за 72 кіламетры ад Мінска, за 77 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Барысаў (лінія Мінск — Орша).

Гісторыя У першай палове XIX стагоддзя была ўласнасцю памешчыка В. Завадскага, адносілася да Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1822 годзе ў склад фальварка ўваходзілі вёскі Юльянова і Ліпск. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Плешчаніцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас імя Ільіча. Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 13 вяскоўцаў, яшчэ адзін — у партызанскай барацьбе. 6 жыхароў забіты гітлераўцамі, яшчэ 16 вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года.

Насельніцтва 1844 год — 5 двароў, 37 жыхароў 1926 год — 28 двароў, 133 жыхары 1941 год — 40 двароў, 183 жыхары 1969 год — 51 двор, 141 жыхар 2003 год — 26 двароў, 61 жыхар 2010 год — 20 гаспадарак, 36 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Плешчаніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна