Штанюкі́ (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 36 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 76 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя была ва ўласнасці казны. У 1897 годзе Штанюкі адносіліся да Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у 1905 годзе — да Зарэчанскай сельскай грамады. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У Штанюках створаны калгас «Чырвоны маяк». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 6 вяскоўцаў, 4 жыхары забіты гітлераўцамі. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года.

Насельніцтва 1897 год — 11 двароў, 72 жыхары 1909 год — 15 двароў, 93 жыхары 1926 год — 21 двор, 94 жыхары 1941 год — 19 двароў, 81 жыхар 1969 год — 25 двароў, 85 жыхароў 2010 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Лагойскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна