Чэ́рапаўшчына (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавета.
Геаграфія Месціцца за 53 кіламетры на паўночны захад ад Лагойска, за 92 кіламетры ад Мінска.
Гісторыя Упершыню населены пункт згадваецца ў 1605 годзе. У 1646 годзе належала Я. Галецкаму. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі была ўласнасцю Валовічаў, уваходзіла ў 1830 годзе ў склад фальварка Генрыхполле маёнтка Акалова. У 1897 годзе адносілася да Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя — да Ізбішчанскай сельскай грамады. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Свабода». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 13 вяскоўцаў, яшчэ адзін — у партызанскай барацьбе. 2 жыхары забіты гітлераўцамі, яшчэ 14 вывезены ў Германію. У склад Задор’еўскага сельсавета вёска ўвайшла 16 ліпеня 1954 года. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года.
Насельніцтва 1897 год — 39 двароў, 259 жыхароў 1909 год — 11 двароў, 103 жыхары 1917 год — 15 двароў, 116 жыхароў 1926 год — 44 двары, 222 жыхары 1941 год — 56 двароў, 280 жыхароў 1969 год — 52 двары, 200 жыхароў 2003 год — 33 двары, 64 жыхары 2010 год — 29 гаспадарак, 49 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Задор’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна