Саўдзе́невічы (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Назва На думку А. Рогалева, назва вёскі Саўдзеневічы ад калектыўнай мянушкі «саўдзеневічы» ў значэнні «патомкі ці падданыя Саўдзеня (Солдзеня)». У некаторых мясцовасцях Беларусі фіксуецца прозвішча Солдзень, якое А. Рогалеў выводзіць ад пастуляванага ім дахрысціянскага імені або мянушкі Соладзень і далей да блр. саладзіць "рабіць салодкім". Такое язычніцкае імя, на думку Рогалева, магло мець прамое значэнне «солад», а ў выглядзе мянушкі — пераноснае значэнне «занадта ветлівы, ліслівы, падлізлівы чалавек»А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 198..
З іншага боку, быў заходнелітоўскі, жамойцкі тапонім XVI ст. СаўдзенішкіИ. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. — С. 285.. У першай палове ХІХ ст. у блізкай да цяперашніх межаў Літвы надвілейскай Быстрыцы фіксуецца прозвішча Саўдзенеўскі (Saudzieniewskі).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-G355-3?i=734&cat=1565134&lang=ru
Спасылкі
Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна