Но́вая. Сустракаецца таксама варыянт Пяцю́лі () — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 49 км ад Мінска.

Гісторыя У XIX ст. вёска Пяцюлі — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1870 г. маёнтак належаў памешчыку Свентаржэцкаму. У вёсцы 77 рэвізскіх душ. У 1873 г. вёска ў Путнікаўскай сельскай грамадзе.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска належала да Радашковіцкай гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. У 1938 г. 71 двор, 380 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Сычавіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 97 двароў, 362 жыхары. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі З двары і загубілі 4 жыхароў, 1 жыхара вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 11 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. 30 ліпеня 1964 года вёска Пяцюлі была перайменавана ў вёску НоваяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. У 1969 годзе ў вёсцы 123 двары, 460 жыхароў. З 20 студзеня 1973 года ў Граніцкім сельсавеце, землі ў складзе калгаса «Бацькаўшчына» (цэнтр — в. Гарнякі).

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі