Герб Амурскай вобласці з’яўляецца сімвалам Амурскай вобласці. Прыняты 26 красавіка 1999.

Апісанне Герб Амурскай вобласці ўяўляе сабой гістарычны герб Амурскай вобласці (і горада Благавешчанска), зацверджаны 5 ліпеня 1878 года. Геральдычнае апісанне герба абвяшчае: «У зялёным шчыце срэбны хвалепадобны пояс, суправаджаны на версе шчыта трыма залатымі васьміпрамянёвымі зоркамі. Шчыт увянчаны старажытнай каронай і акружаны залатым дубовым лісцем, перавітым чырвонай стужкай». Агульны лік промняў на трох зорках адпавядаў колькасці ўездаў.

Гл. таксама Сцяг Амурскай вобласці

Спасылкі Закон Амурской области «О гербе и флаге Амурской области»

Амурскай вобласці герб