Ра́чкава (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц з XVI ст. вядома як маёнтак. У 1539 г. дварэц Рачкаўскі, шляхецкая ўласнасць. У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2. У 1789 г. ў вёсцы 18 двароў, 141 жыхар, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У 1846 годзе ў склад маёнтка ўваходзілі 5 вёсак, 152 сялянскія душы, уласнасць Вагнераў. У 1866 годзе ў вёсцы 24 рэвізскія душы. У 1897 г. вёска (13 двароў, 70 жыхароў) і маёнтак (4 двары, 25 жыхароў). У пач. XX ст. вёска, 42 дзесяцін зямлі, у Літвінскай сельскай грамадзе. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Вагнера, які меў тут 40 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. вёска, 23 двары, 113 жыхароў, фальварак, 5 двароў, 62 жыхары, у Палачанскай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, у Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 10 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзілаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна