Рама́ны (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 41 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 37 км ад Мінска, на р. Уша (прыток Віліі). Прыпыначны пункт на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна.
Гісторыя У канцы XVIII ст. вядомы як цэнтр маёнтка, уласнасць апошняга ваяводу менскага Адама Хмары. У 1800 г. вёска, 8 двароў, 53 жыхары, гаспадарскі двор, у Мінскім павеце Расійскай імперыі. У 1870 г. вёска ў Ракаўскай воласці Мінскіх павета і губерні. Адна частка вёскі (12 рэвізскіх душ) адносілася да маёнтка Уша і належала памешчыку Ачапаўскаму, другая частка — у складзе маёнтка Раманава, уласнасць памешчыцы Янушкевічавай. У 1897 г. вёска (17 двароў, 104 жыхары) і аднайменны засценак (19 жыхароў) у Заслаўскай воласці. У 1909 годзе ў вёсцы 12 двароў, 117 жыхароў, у маёнтку 5 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у вёсцы 25 двароў, 133 жыхары, у фальварку З двары, 23 жыхары.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 годзе 202 жыхары. З 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна