Ваўчкі́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Вядома з 18 ст. як прыватнае ўладанне ў Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Была ўласнасцю Вяжэвіча.

У 19 ст. ўваходзіла ў склад Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, ускладзе маёнтка Чэрнева, які ў 1870 годзе належаў памешчыцы Ясінскай.

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ўвайшла ў склад БССР. У сакавіку 1944 года нямецкімі акупантамі спалена 27 двароў і загублена 13 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20.01.1960 года далучана да Мінскай вобласці.

Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24., да 28 мая 2013 года — у склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва

1763 год — 65 жыхароў, 8 двароў. 1800 год — 26 жыхароў, 7 двароў. 1866 год — 85 жыхароў, 9 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/863. 1897 год — 93 жыхары, 12 двароў. 1921 год — 150 жыхароў, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 82.. 1931 год — 153 жыхары, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1969 год — 86 жыхароў. 2002 год (на 1 студзеня) — 14 жыхароў, 11 двароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна