Пекары́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Маладзечна, 62 км ад Мінска, 6,5 км ад чыг. ст. Палачаны на лініі Маладзечна—Ліда.
Гісторыя За 0,5 км на З ад вёскі, каля дарогі ў в. Пужаны, ва ўрочышчы Капцы размешчаны курганны могільнік: 90 насыпаў дыяметрам 3—5 м, вышынёй 0,5—1,2 м (3—4 курганы дыяметрам 7—8 м, вышынёй 1,5—1,7 м). Найбольшыя насыпы знаходзяцца ў паўночнай і заходняй частках могільніка. Курганы раней былі абкладзены камянямі, якія дзе-нідзе захаваліся. Гэты археалагічны помнік сведчыць аб тым, што тут жылі людзі яшчэ ў старажытнасці.
Вёска вядома з XVII ст. ў складзе маёнтка Хоўхла, у Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1646 годзе ўласнасць Радзівілаў. У 1792 годзе ўласнасць паноў Карніцкіх.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. засценак у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Уваходзіў у маёнтак Парадоўшчына, які належаў памешчыкам Карніцкім. У 1866 годзе ў засценку 10 жыхароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VIII/78. У 1897 годзе вёска (13 жыхароў), сядзіба (4 жыхары) і фальварак Пекары (ён жа Воркі, 7 жыхароў). У пач. XX ст. вёска, 23 дзесяцін зямлі, у Семернікоўскай сельскай грамадзе. У 1904 годзе 29 жыхароў. Непадалёку ад вёскі размяшчаліся сядзіба і фальварак Пекары (ён жа Воркі) Аляксеевай, якая мела тут 67 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1931 годзе — 19 жыхароў, 3 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула 52 землякі. 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1965 г. каля будынка праўлення калгаса на ўшанаванне памяці загінуўшых землякоў устаноўлены помнік — скульптура воіна. У 1969 годзе ў вёсцы 65 жыхароў.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хажоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна