Навасёлкі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяснянка. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Гісторыя Населены пункт вядомы з 1582 года як сяло, належаў да маёнтка Астрожчыцы ўласнасці Гарнастаяў С. 224., уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе вёска маёнтка Гарадок уласнасці графаў Тышкевічаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, таксама было аднайменнае ўрочышча. З 1912 года ў вёсцы народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. За часамі акупацыі было спалена 6 двароў, забіты 2 жыхары.
З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
1800 год — 30 двароў, 210 жыхароў 1815 год — 75 душ мужчынскага полу 1846 год — 20 двароў, 183 жыхары 1897 год — вёска, 57 двароў, 314 жыхароў; урочышча, 1 двор, 10 жыхароў 1908 год — вёска, 55 двароў, 287 жыхароў 1917 год — вёска, 73 двары, 293 жыхары; хутар, 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 72 двары, 371 жыхар 1999 год — 176 жыхароў 2009 год — 185 жыхароў 2019 год — 358 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна