Вало́ўшчына (, ) — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета.

Да 20 студзеня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Заслаўскага пасялковага саветаРашэнне выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., да 9 жніўня 1979 года ўваходзіла ў склад Заслаўскага сельсаветаРашэнне выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Вядомыя асобы Іосіф Людвігавіч Пятровіч (1920—1990) — гісторык, доктар гістарычных навук, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР. Марыя Людвігаўна Пятровіч (1933—2005) — вучоны ў галіне інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук (1972), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1982 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна