Ато́ліна (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сеніцкага сельсавета.

Размешчана за 6 км ад Мінска.

Назва Названа Атолін () ад імя Атона Горвата, мужа гаспадыні маёнтка Людвікі з Оштарпаў. На карце еўрапейскай часткі Расіі сярэдзіны XIX стагоддзя паселішча пазначана як «Атолинъ».

Гісторыя Атоліна заснавана ў 1860-я гады паміж вёскамі Прылучкі і Падгай, уваходзіла ў склад маёнтка Прылукі, уладальніцай якога як бацькоўскай спадчынай у 1853—1872 гады была Людвіка Горват (Оштарп), жонка Атона Горвата. У 1872 годзе маёнтак набыты ў Горватаў графам Эмерыкам Гутэн-Чапскім.

У XX стагоддзі пасёлак вядомы спецсаўгасам «Атоліна», які вырабляў прадукцыю для патрэб цэнтральнай савецка-партыйнай наменклатуры. У XXI стагоддзі найбуйнейшае прадпрыемства Атоліна — эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».

З 1990-х да 2022 года ў Атоліна працавала РУП «Адамас БДУ», якое займалася вытворчасцю алмазаў.

Інфраструктура Грамадскі транспарт Атоліна мае некалькі аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўвае дзяржаўным прадпрыемствам «Мінскаблтранс»:

311 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Стукацічы; 339 — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»); 339а — Забалоцце — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя») праз Атоліна; 379 — Атоліна — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»); 379у — Атоліна — Мінск (прыпынак Брылеўская); 413 — Марыпаль — Мінск (АС «Паўднёва-Заходняя»); 413у — Марыпаль — Мінск (прыпынак. Брылеўская); 429 — Атоліна — Мінск (ДС «Дружная»).

Так сама ёсць маршруты таксі:

1131 — Атоліна — Мінск (чыгуначны вакзал); 1545 — Атоліна — Мінск (ст. м. Малінаўка).

Транспартную інфраструктуру складаюць чатыры аўтамабільныя дарогі

Н-9033 (вул. Школьная) — дарога на Мінск, Н-9033 (вул. Цэнтральная) — дарога на Самахвалавічы, Н-9047 — выезд на МКАД-2, Н-24951 — выезд на Брэсцкую шашу.

Насельніцтва

1999 год (перапіс) — 1012 чалавек 2009 год (перапіс) — 1517 чалавек

Адукацыя З 1974 года ў Атоліне працуе Прылуцкая сярэдняя школа.

Эканоміка У Атоліна месціцца прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці «Адэльвейс».

Па вуліцы Цэнтральнай знаходзіцца эксперыментальна-даследніцкая гаспадарка «Усход».

Па вуліцы Школьнай знаходзяцца кацельня і друкарня.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна