Суперкубак Расіі па футболе — спаборніцтва па футболе, якое складаецца з аднаго матча, у якім гуляюць уладальнік кубка Расіі і чэмпіён Расіі папярэдняга сезона. У выпадку калі Кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў суперкубку гуляюць першая і другая каманда чэмпіянату.

Суперкубак праводзіцца з 2003 года, удзельнічалі пераможцы Чэмпіянату і Кубка 2002 года.

Матчам за Суперкубак афіцыйна адчыняецца чарговы футбольны сезон у Расіі, як правіла, за тыдзень да першага тура чэмпіянату. Удзел клубаў Прэм’ер-лігі — абавязковы; калі ўладальнікам Кубка Расіі становіцца клуб іншага дывізіёна, то гэты клуб абавязаны пацвердзіць свой удзел у матчы Суперкубка. Калі асноўны час матча сканчаецца ўнічыю, то прызначаецца дадатковы — 2 тайма па 15 хвілін кожны. Калі па зыходзе дадатковага часу пераможца не выяўлены, прызначаецца серыя пенальці.

Суперкубак — пераходзячы прыз. Наўзамен пераходзячага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваёвы якім-небудзь клубам пераходзячага прыза 3 разы запар або 5 разоў увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе назаўсёды.

Вынікі СезонДата і месца правядзенняПераможцаЛікФіналіст20038 сакавіка 2003 Масква, «Лакаматыў», 15 000 гледачоў Лакаматыў (Масква)1:1 (па пен. 4:3)ЦСКА (Масква)20047 сакавіка 2004 Масква, «Лакаматыў», 18 000 гледачоў ЦСКА (Масква)3:1 (у дадатковы час)Спартак (Масква)20056 сакавіка 2005 Масква, «Лакаматыў», 11 000 гледачоў Лакаматыў (Масква)1:0Церак (Грозны)200611 сакавіка 2006 Масква, «Лужнікі», 43 000 гледачоў ЦСКА (Масква)3:2Спартак (Масква)20073 сакавіка 2007 Масква, «Лужнікі», 45 000 гледачоў ЦСКА (Масква)4:2Спартак (Масква)20089 сакавіка 2008 Масква, «Лужнікі», 48 000 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)2:1Лакаматыў (Масква)20097 сакавіка 2009 Масква, «Лужнікі», 15 000 гледачоў ЦСКА (Масква)2:1 (у дадатковы час)Рубін (Казань)20107 сакавіка 2010 Масква, «Лужнікі», 17 000 гледачоў Рубін (Казань)1:0ЦСКА (Масква)20116 сакавіка 2011 Краснадар, «Кубань», 22 500 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)1:0ЦСКА (Масква)201214 ліпеня 2012 Самара, «Металург», 16 284 гледача Рубін (Казань)1:0Зеніт (Санкт-Пецярбург)201313 ліпеня 2013 Растоў-на-Доне, «Алімп-2», 15 200 гледачоў ЦСКА (Масква)3:0Зеніт (Санкт-Пецярбург)201426 ліпеня 2014 Краснадар, «Кубань», 13 150 гледачоў ЦСКА (Масква)1:0Растоў201512 ліпеня 2015 Санкт-Пецярбург, «Пятроўскі», 17 337 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)1:1 (па пен. 4:2)Лакаматыў (Масква)201623 ліпеня 2016 Масква, «Лакаматыў», 22 000 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)1:0ЦСКА (Масква)201714 ліпеня 2017 Масква, «Лакаматыў», 24 444 гледачоў Спартак (Масква)2:1 (у дадатковы час)Лакаматыў (Масква)201827 ліпеня 2018 Ніжні Ноўгарад, «Ніжні Ноўгарад», 43 319 гледачоў ЦСКА (Масква)1:0 (у дадатковы час)Лакаматыў (Масква)20196 ліпеня 2019 Масква, ВТБ Арэна, 21 382 гледачы Лакаматыў (Масква)3:2Зеніт (Санкт-Пецярбург)20207 жніўня 2020 Масква, ВЭБ Арэна, 5 942 гледачы Зеніт (Санкт-Пецярбург)2:1Лакаматыў (Масква)202117 ліпеня 2021 Калінінград, «Калінінград», 16 388 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)3:0Лакаматыў (Масква)20229 ліпеня 2022 Санкт-Пецярбург, Газпрам Арэна, 55 608 гледачоў Зеніт (Санкт-Пецярбург)4:0Спартак (Масква)

Статыстыка па клубах МКлубПерамогіПаражэнніСезоны перамогСезоны паражэнняў 1 ЦСКА (Масква) 7 4 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018 2003, 2010, 2011, 2016 2 Зеніт (Санкт-Пецярбург) 7 3 2008, 2011, 2015, 2016, 2020, 2021, 2022 2012, 2013, 2019 3 Лакаматыў (Масква) 3 6 2003, 2005, 2019 2008, 2015, 2017, 2018, 2020, 2021 4 Рубін (Казань) 2 1 2010, 2012 2009 5 Спартак (Масква) 1 4 2017 2004, 2006, 2007, 2022 6 Церак (Грозны) 0 1 — 2005 6 Растоў 0 1 — 2014

Гл. таксама Суперкубак СССР па футболе

Катэгорыя:Футбол у Расіі Расія