Льгоў — карта Курскай вобласці () — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Льгоўскага раёна Курскай вобласці. Заснаваны ў 1669 годзе. Размешчаны ў паўднёвай частцы Сярэднярускага ўзвышша, ля ракі Сейм (прыток Дзясны), за 80 км ад Курска. Чыгуначны вузел. Праз Льгоў праходзіць аўтадарога Курск — Глухаў (Украіна).
Гісторыя Многія даследчыкі атаясамляюць сучасны Льгоў з горадам Ольгаў, які згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1152 годам. Аднак археалагічныя матэрыялы XII—XIII стагоддзяў на тэрыторыі горада не выяўлены. Паводле іншай гіпотэзы, старажытны Ольгаў размяшчаўся вышэй сучаснага Льгова — на правым беразе ракі Сейм, на месцы Люшынскага гарадзішча.
Не пазней за 1-ю траціну XVII ст. каля Гарадзенскай варты (упершыню згадваецца ў 1571 годзе, захаваліся валы) узнік Ольгаў (Льгоў) Дзмітрыеўскі манастыр. Гарадзенская пустынь упершыню згадваецца ў 1628/29 гады, настаяцелям (паміж 1658 і 1662 — не раней за 1675) з’яўляўся адзін з ідэолагаў рускага стараабрадніцтва Іоў Льгоўскі. У 1645 годзе манастыр спустошаны крымскімі татарамі, неўзабаве адноўлены (у 1764 годзе скасаваны). Паступова каля яго сфарміравалася падманастырская слабада, якая ў 1779 годзе пераўтворана ў горад Льгоў.
Паветовы (1779-97, 1802—1928), заштатны (1797—1802) горад Курскай губерні (да 1796 Курскае намесніцтва). У 1780-я гады горад перанесены на сучаснае месца (ніжэй па р. Сейм). У 1830-1850-я гады дзейнічала Льгоўская прыстань Александрынскай воднай сістэмы (на р. Сейм). Праз Льгоў прайшлі чыгункі Курск — Варажба (1868), Льгоў — Бранск (1897), Льгоў — Артакава (1899), Льгоў — Готня, што спрыяла ўзнікненню ў Льгове прамысловых прадпрыемстваў (заводы: цукровы, спіртагарэлачныя, салатапенныя, маслабойныя і інш.).
У час Грамадзянскай вайны (1917-22), восенню 1919 года, на непрацяглы час быў заняты войскамі Узброеных сіл Поўдня Расіі.
Раённы (з 1928), акруговы (1928-30) цэнтр Цэнтральначарназёмнай вобласці РСФСР (1928-34), з 1934 Курскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны, з 27 кастрычніка 1941 па 3сакавіка 1943 года, быў акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены падчас Харкаўскай аперацыі.
Насельніцтва
Эканоміка Вытворчасць абсталявання для харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць.
Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Асееў (1889—1963) — савецкі паэт. Аркадзь Пятровіч Гайдар (1904—1941) — савецкі пісьменнік. Георгій Міхайлавіч Лапо (1923—2020) — савецкі і расійскі гісторык.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Курскай вобласці