А́льба. Сустракаецца таксама варыянт Га́льба (, ) — пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нясвіжскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, на рацэ Уша (прыток Нёмана). На месцы пасёлка раней існавалі маёнтак і вёска Альба (апошняя ўключана ў межы Нясвіжа ў 1978 годзе).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома, што ў 1587 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка атрымаў 4 валокі зямлі «ў тым месцы, дзе цяпер Альба стаіць». У канцы XVI ст. на паўднёвай ускраіне Нясвіжа, на правым беразе Ушы паводле яго загаду быў закладзены паркавы комплекс Альба па тыпу італьянскіх загарадных віл і паркаў. Гэта была рэзідэнцыя ўладальнікаў горада для летняга адпачынку і палявання.
З 1901 года на месцы сучаснага пасёлка працаваў спіртзавод «Альба», меўся вадзяны млын.
З 1954 года пасёлак спіртзавода ў складзе Нясвіжскага сельсавета. У 1961 годзе на базе спіртзавода створаны завод кармавога біяміцыну. У 1975 годзе пабудаваны новы корпус прадпрыемства. Да 22 снежня 1998 года пасёлак меў назву БіязаводПералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. . Цягам часу завод асвоіў выпуск новых відаў прадукцыі, у 1991-92 гг. атрымаў назву «Завод медыцынскіх прэпаратаў». З 2011 года ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў».
Насельніцтва 1998 год — 341 чал., 152 гаспадаркі. 2011 год — 367 чал., 151 гаспадарка. 2012 год — 322 чал., 148 гаспадарак. 2019 год — 266 чал.
Вядомыя асобы Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (нар. 1928) — беларуская мовазнаўца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нясвіжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна