Бяро́заўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 31 сакавіка 1977 года Бярозаўка ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Насельніцтва 1960 год — 164 жыхары 2002 год — 16 двароў, 21 жыхар 2009 год — 12 жыхароў 2019 год — 10 жыхароў

Вядомыя асобы Аляксандр Усцінавіч Шэлег (наро. 1935) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна