International Championship 2015 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 кастрычніка па 1 лістапада 2015 года ў тэлерадыёвяшчальным цэнтры Бай-ху, у Дацыне, Кітай. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам International Championship, які быў заснаваны ў 2012 годзе. Прызавы фонд спаборніцтва склаў £657.000, з якіх £125.000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Эшлі Х'юджыла ў кваліфікацыі (6:1), маладога кітайца Чжаа Сіньтуна (6:2), Майкла Холта (6:3), Шона Мёрфі (6:0), Джо Пэры ў чвэрцьфінале (6:3), лідара сусветнага рэйтынгу Марка Сэлбі ў паўфінальным матчы (9:4) і Дэвіда Гілберта ў фінальным паядынку (10:5). Такім чынам, Хігінс выйграў свой другі рэйтынгавы тытул у сезоне і трэці ў 2015 годзе (пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса і адкрытага чэмпіянату Аўстраліі), а таксама свой 28-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, што дазволіла яму зраўняцца па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню са Стывам Дэвісам. Апроч таго, перамога на International Championship паспрыяла ўздыму 40-гадовага снукерыста з Шатландыі ў рэйтынгу на пяць пазіцый (з дванаццатай на сёмую).

Турнір

International Championship 2015 года стаў чацвёртым розыгрышам турніру International Championship, які быў заснаваны ў 2012 гозе ў якасці найбуйнейшага рэйтынгавага турніру ў Кітаі і праходзіў у горадзе Чэнду, Кітай. У 2015 годзе спаборніцтва было перанесена ў горад Дацын і праходзіць у тэлерадыёвяшчальным цэнтры Бай-ху.

International Championship 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2015/2016.

Матчы асноўнай стадыі турніру (71 паядынак, уключаючы 4 адкладзеныя матчы 1/64 фіналу) гуляліся за васьмю сталамі ў тэлерадыёвяшчальным цэнтры Бай-ху, а 60 кваліфікацыйных паядынкаў спаборніцтва праходзілі менш чым за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд самага прэстыжнага з кітайскіх турніраў павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £32.000 і склаў £657.000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £125.000, як і на International Championship 2014. Больш каштоўнымі турнірамі ў плане рэйтынгавых ачкоў і прызавых грошай былі толькі турніры Трайной кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету.

Згодна з рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста адлюстроўвае суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£125000Фіналіст£65000Паўфіналісты£30000Чвэрцьфіналісты£175001/8 фіналу£120001/16 фіналу£70001/32 фіналу£4000Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£1000 Агульны прызавы фонд £657000 Максімальны брэйк £35000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £7000

Фармат турніру

На International Championship 2015 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 116 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 120 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард і ўдзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу чатырох дзён з 30 верасня па 3 кастрычніка 2015 года (менш чым за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Пры гэтым матчы з удзелам леташняга пераможцы (Рыкі Уолдэн), чэмпіёна свету (Сцюарт Бінэм) і двух лідараў сярод кітайскіх снукерыстаў (Дзін Цзюньхуэй і Лян Вэньбо) гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 60 снукерыстаў, да якіх далучыліся 8 удзельнікаў адкладзеных матчаў 1/64 фіналу, а таксама яшчэ чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 56 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда і 4 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу International Championship. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд і адкладзеныя кваліфікацыйныя паядынкі) праходзілі на працягу васьмі дзён (гульні ўайлдкард раўнда, адкладзеных матчаў і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а паўфінальныя паядынкі гуляліся па аднаму ў дзень) у тэлерадыёвяшчальным цэнтры Бай-ху.

Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 30 верасня—3 кастрычніка 11 6 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 25 кастрычніка 11 6 Уайлдкард раўнд 25 кастрычніка 11 6 1/32 фіналу 25—26 кастрычніка 11 6 1/16 фіналу 27 кастрычніка 11 6 1/8 фіналу 28 кастрычніка 11 6 1/4 фіналу 29 кастрычніка 11 6 1/2 фіналу 30—31 кастрычніка 17 9 Фінал 1 лістапада 19 10

Кваліфікацыя

Пасеў ігракоў на International Championship 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 21 верасня 2015 года (пасля Шанхай Мастэрс 2015 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Рыкі Уолдэн, а другі — чэмпіён свету Сцюарт Бінэм.

Кваліфікацыйныя матчы

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Рыкі Уолдэн (1) Цянь Пэнфэй (69) Марк Сэлбі (3) 6:1 Эдэн Шараў (98) Цаа Юйпэн (63) 6:2 Ліам Хайфілд (65) Лі Хан (54) 2:6 Крэйг Стэдмэн (66) Эндру Хігінсан (50) 6:3 Чжан Юн (111) Майк Дан (43) 6:3 Мічэл Ман (74) Лян Вэньбо (20) Алекс Таўбман Энтані Мак-Гіл (23) 6:3 Джэймс Уатана (100) Кайрэн Уілсан (21) 6:1 Тор Чуан Леонг (92) Марк Дэвіс (17) 5:6 Лі Уолкер (82) Энтані Хэмілтан (62) 2:6 Джэймі Коўп (81) Робін Хал (57) 3:6 Шон О'Саліван (89) Джо Свэйл (59) 6:5 Алан Тэйлар (96) Роры Мак-Лаўд (60) 1:6 Дэніэл Уэлс (99) Джад Трамп (7) 0:6 Майкл Уайлд Грэм Дот (16) 6:3 Эндзі Хікс Бары Хокінс (8) 6:0 Рыс Кларк (112) Джон Хігінс (11) 6:1 Эшлі Х'юджыл Марк Кінг (35) 2:6 Ян Бэрнс (70) 6:4 Майкл Джорджыу (73) Цепчая Ун-Ну (47) 6:5 Хамад Міа Джэймі Бёрнэт (42) 6:2 Джэймс Кэхіл (101) Алан Мак-Манус (22) 5:6 Рос М'юр (107) Пітэр Эбдан (29) 6:1 Зак Сурэці (79) Мартын Гоўлд (24) 6:4 Гарэт Ален (93) Фергал О'Браен (28) 6:2 Хатэм Ясін Сэм Бэйрд (64) 4:6 Чжоу Юэлун (67) Кен Доэрці (46) 6:3 Віні Калабрэзэ (105) Дэвід Морыс (55) 3:6 Сандэрсан Лэм (102) Том Форд (53) 6:1 Майкл Лэслі (83) Марк Ален (10) 6:5 Скот Дональдсан (75) Ніл Робертсан (5) 6:3 Кулдэш Джохал Марк Уільямс (13) 6:3 Найджэл Бонд (103) Шон Мёрфі (6) 6:2 Лю Чэньвэй (87) Марка Фу (12) 6:2 Пол Дэвісан (104) Джэрард Грын (39) 4:6 Мартын О'Донэл (91) Пітэр Лайнс (61) 4:6 Крыс Уэйклін (94) Лука Брэсэль (41) 6:1 Дэвід Грэйс (77) 6:1 Лу Нін (86) Джэймі Джонс (30) 6:4 Роберт Мілкінс (18) 4:6 Дарыл Хіл (108) Майкл Холт (26) 6:1 Джэйк Нікалсан Алістэр Картэр (27) 6:0 Люк Сімандс Курт Мэфлін (38) 6:2 Джо О'Конар Джэк Лісоўскі (52) 6:3 Джо Пэры (9) 6:1 Майкл Уослі (76) Мэцью Стывенс (33) 6:0 Фрэйзер Патрык (95) Мэцью Сэлт (25) 6:2 Адам Дафі Стывен Магуайр (14) 2:6 Напон Саенхам Бен Вуластан (32) 6:3 Леа Фернандэз Майкл Уайт (15) 6:5 Альфрэд Бёрдэн (97) Род Лоўлер (34) 6:3 Джымі Уайт (110) Гэры Уілсан (37) 3:6 Олівер Лайнс (68) Сцюарт Кэрынгтан (58) 0:6 Чжаа Сіньтун Дэвід Гілберт (49) 6:2 Бары Пінчэс (78) Адыт'я Мехта (51) 6:1 Ян Гловер (88) Сяа Гадун (31) 6:0 Джэйсан Уэстан (109) Дамінік Дэйл (36) 6:2 Сідні Уілсан (106) Раян Дэй (19) 6:1 Чжан Аньда (71) Робі Уільямс (49) 6:2 Джоэль Уолкер (72) Марк Джойс (44) 6:2 Хамза Акбар Юй Дэлу (56) 6:1 Крыс Мелінг (80) Дзін Цзюньхуэй (4) Сэм Крэйгі Сцюарт Бінэм (2) Стывен Холуарт (90)

Соценныя серыі

У 60 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 28 соценных серый. Снукерысты Ліам Хайфілд, які саступіў кітайцу Цаа Юйпэну, Марка Фу, які перамог Пола Дэвісана, Лука Брэсэль, які быў мацней за Дэвіда Грэйса, і Джэк Лісоўскі, які перайграў Хусэйна Вафаі Аюры, выканалі па дзве соценныя серыі ў сваіх матчах. 10-ы сеяны турніру Марк Ален у паядынку супраць Скота Дональдсана зрабіў брэйк у 142 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Марк Ален 1 142 Ліам Хайфілд 2 136, 111 Шон Мёрфі 1 134 Марка Фу 2 133, 106 Мэцью Сэлт 1 133 Лука Брэсэль 2 132, 121 Бен Вуластан 1 131 Марк Джойс 1 131 Джэк Лісоўскі 2 129, 125 Сандэрсан Лэм 1 128 Майкл Холт 1 122 Род Лоўлер 1 120 Дэчават Пумджаенг 1 120 Марк Сэлбі 1 118 Алан Тэйлар 1 110 Адам Дафі 1 105 Раян Дэй 1 105 Цепчая Ун-Ну 1 104 Пітэр Эбдан 1 104 Юй Дэлу 1 103 Лі Уолкер 1 103 Энтані Мак-Гіл 1 102 Цаа Юйпэн 1 102 Алістэр Картэр 1 100 Увогуле 28 Найвышэйшы брэйк: 142 (Марк Ален)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі International Championship 2015 прынялі ўдзел 60 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах кваліфікацыйнага раўнда, 8 снукерыстаў–удзельнікаў адкладзеных кваліфікацыйных матчаў, а таксама 4 уладальнікі ўайлдкард.

З усіх 72 удзельнікаў 18 снукерыстаў гулялі на International Championship у чацвёрты раз.

Аматар Чжаа Сіньтун, які прымаў удзел ва ўсіх папярэдніх розыгрышах International Championship у якасці ўладальніка ўайлдкард, патрапіў на турнір праз кваліфікацыю, перайграўшы ў папярэднім раўндзе Сцюарта Кэрынгтана з лікам 6:0. Яшчэ два аматары, Алекс Таўбман і Сэм Крэйгі, павінны былі гуляць у адкладзеных кваліфікацыйных матчах на асноўнай рэне супраць Ляна Вэньбо і Дзіна Цзюньхуэя адпаведна. Апроч таго, чатыры кітайскія аматары атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Ван Юйчэнь, які атрымліваў уайлдкард у 2012 годзе, Лінь Шуай, які меў гэты прывілей у розыгрышы 2013 года, а таксама навічкі турніру Фан Сюнмань і Чэнь Цзыфань.

У 2015 годзе на International Championship патрапілі 18 дэбютантаў: Майкл Холт (26), Лука Брэсэль (41), Том Форд (53), Джэймі Коўп (81), Лі Уолкер (82), Шон О'Саліван (89), Стывен Холуарт (90), Мартын О'Донэл (91), Крыс Уэйклін (94), Дэніэл Уэлс (99), Сандэрсан Лэм (102), Рос М'юр (107), Дарыл Хіл (108), Майкл Уайлд, Алекс Таўбман, Сэм Крэйгі, Фан Сюнмань і Чэнь Цзыфань.

З удзельнікаў першынства 2015 года Дзін Цзюньхуэй і Рыкі Уолдэн станавіліся пераможцамі International Championship у 2013 і 2014 гадах адпаведна. Абодва атрымалі месцы ў адкладзеных кваліфікацыйных матчах, аўтаматычна прайшоўшы ў асноўную стадыю.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі International Championship 2015 года стаў 46-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці падчас турніру таксама было 46 гадоў, Пітэру Эбдану — 45, а Роду Лоўлеру — 44.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах International Championship.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру