Ві́ленскія паку́тнікі — С. 169.Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. ISBN 985-11-0220-2. — С. 68. — С. 525, або ві́ленскія му́чанікі, літо́ўскія паку́тнікі — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (свецкія імёны Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі мучаніцкай смерцю неакрэсленым мінулым часам да 1347 года за пераход з язычніцтва ў хрысціянства.
На месцы пакарання віленскіх мучанікаў, якія былі прыдворнымі нейкага літоўскага князя, па жаданні жонкі і воляй вялікага князя Альгерда, пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква.
У 1347 або 1374 годзе віленскія мучанікі кананізаваны. З XVI ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры. У ліпені 1993 года часціцы мошчаў віленскіх мучанікаў закладзены ў абраз і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор.
Гісторыя віленскіх мучанікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія».
Літаратура — С. 169.
Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Памерлі ў 1347 годзе Катэгорыя:Віленскі Свята-Духаўскі манастыр Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Беларусі