Вялі́кае — возера ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Гайна, за 14 км у напрамку на паўночны ўсход ад Смалявічаў, прыкладна за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Арлова.

Плошча паверхні возера 1,6 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі каля 5 км. Плошча вадазбору 13,6 км². Возера знаходзіцца ў лясістай, месцамі забалочанай мясцовасці. Берагі нізкія, тарфяністыя і забалочаныя. Мелкаводдзе шырокае, высланае торфам і ілам. Астатнюю частку дня ўкрывае сапрапель. Возера значна зарастае. У паўднёвай частцы Вялікае злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў, у заходняй праз канал з ракой Гайна.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Смалявіцкага раёна